Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 65 06.09.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Былая сядзіба Нямцэвічаў у в. Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ верасня 2013 г. № 65 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Былая сядзіба Нямцэвічаў у в. Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былая сядзіба Нямцэвічаў у в.Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.09.2013 № 65

Праект зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Былая сядзіба Нямцэвічаў у в. Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былая сядзіба Нямцэвічаў у в. Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Былая сядзіба Нямцэвічаў (1770-я гады): сядзібны дом, фрагменты парку, у в. Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка- культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000110 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе аддзела культуры Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту; зона аховы культурнага пласта.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.

8. Першы ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены вакол былога сядзібнага дома.

Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 6,5 га.

9. Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе па існуючай агароджы парку;

на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвай узбочыне вул. Міра;

на ўсходзе – ламаная лінія, якая ідзе паралельна будынку школы на адлегласці аднаго метра ад яго, далей па заходняй мяжы школьнай спартыўнай пляцоўкі, далей па агароджы прыватнай забудовы;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёвай узбочыне міжквартальнага праезду.

10. Другі ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены вакол рэштак былой капліцы-пахавальні.

Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,5 га.

11. Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на захадзе, поўначы і ўсходзе – ламаная лінія, якая ідзе па існуючай агароджы прыватнай забудовы;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўночнай узбочыне вул. Міра.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

правядзенне земляных і будаўнічых работ без археалагічнага нагляду.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

выкананне работ па аднаўленні капліцы-пахавальні і іншых страчаных будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзілі ў склад гісторыка- культурнай каштоўнасці;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



14. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 9,2 га.

15. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным захадзе, поўначы і паўночным усходзе – лініі, якія абмяжоўваюць пяць кварталаў, якія прымыкаюць да ахоўнай зоны;

на паўднёвым усходзе – лініі, якія абмяжоўваюць два кварталы, якія прымыкаюць да ахоўнай зоны.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, выбухова- і пажаранебяспечныя;

пракладка транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

высечка старых дрэў ва ўзросце васьмідзесяці гадоў і болей.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.



ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



18. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і складаецца з трох участкаў.

Агульная плошча зоны аховы ландшафту складае 30,2 га.

19. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту ўстаноўлены на захадзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоплівае рэшткі былога саду. Тэрыторыя першага ўчастка зоны аховы ландшафту абмежаваная агароджай парку і прыватнай забудовы.

20. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту ўстаноўлены на ўсходзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці і абмежаваны граніцамі спартыўнай пляцоўкі школы.

21. Трэці ўчастак зоны аховы ландшафту ўстаноўлены на поўдні ад гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межамі трэцяга ўчастка з’яўляюцца:

на поўначы – ламаная лінія, якая ідзе па агароджы прыватнай забудовы, далей у створы з крайнім з усходу прыватным будынкам, далей па паўднёвай узбочыне міжквартальнага праезду;

на ўсходзе і захадзе – участак поймы р. Лясная, абмежаваны меліярацыйнымі каналамі;

на поўдні – лінія, якая ідзе паралельна мяжы прыватнай забудовы на адлегласці трохсот метраў ад яе.

22. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

высечка старых дрэў ва ўзросце васьмідзесяці гадоў і болей;

пракладка магістральных дарог;

змяненне характару ландшафту.

23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.



ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА



24. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны.

25. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; 27.07.2012, 5/36005). Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай

каштоўнасці – «Былая сядзіба Нямцэвічаў

у в. Скокі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці»

Другие НПА

Постановление МК РБ №66 от 11.09.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча ў в. Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці" Постановление ГТК РБ №23 от 04.09.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Государственного таможенного комитета Республики Беларусь от 20 августа 2007 г. № 93 Постановление ГТК РБ №24 от 04.09.2013 О внесении изменений в постановление Государственного таможенного комитета Республики Беларусь от 20 августа 2007 г. № 92 Постановление МЧС РБ №39 от 28.08.2013 Об установлении типовых форм учетно-планирующей документации, используемых при организации обучения в области защиты населения и территорий от чрезвычайных ситуаций природного и техногенного характера и гражданской обороны Постановление Минтруда РБ №92/80 от 03.09.2013 О внесении изменений в постановление Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь и Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 27 января 2004 г. № 5/3 Постановление СМ РБ №837 от 23.09.2013 О принятии в республиканскую собственность имущества Постановление СМ РБ №838 от 23.09.2013 Об отчуждении имущества Постановление СМ РБ №839 от 23.09.2013 О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 октября 2011 г. № 1374 Постановление СМ РБ №836 от 23.09.2013 О внесении дополнений и изменений в некоторые постановления Совета Министров Республики Беларусь Постановление Статистический комитет РБ №207 от 13.09.2013 Об утверждении формы государственной статистической отчетности 1-дикорастущие (Минприроды) "Отчет о закупках (заготовках) дикорастущих растений и (или) их частей" и указаний по ее заполнению